Своп (ад ангельскага to swap - мяняць месцамі) гэта здзелка па абмене актывамі (валютай, акцыямі, аблігацыямі і да т.п.) на аснове дамоваў.
Свопы дазваляюць бакам дыверсіфікаваць свае актывы, а таксама эканоміць на камісіях і розніцы курсаў пры ажыццяўленні здзелак. Так, напрыклад, пры валютным свопе паміж дзвюма краінамі здзелка праходзіць наўпрост, па ўзаемавыгадным курсе, без канвертавання ў даляры ці еўра. Пры гэтым контрагенты, якія ўдзельнічаюць у свопе, могуць адтэрмінаваць выплату супрацьлеглым баку на пэўны перыяд, засцерагаючы свае актывы ад магчымай дэвальвацыі.
Своп знаходзіцца ў спісе: Фінансы
© 2018-2021 Сайт новых і добра забытых слоў brilliantpeople.space
Дадаць слова | дапамагчы праекту